Санковіч абнавіў рэкорд Беларусі ў плаванні на 50 метраў на спіне

Санковіч абнавіў рэкорд Беларусі ў плаванні на 50 метраў на спіне

Павел Санковіч абнавіў рэкорд Беларусі ў плаванні на 50 метраў на спіне. Адбылося гэта на этапе Кубка свету, які прайшоў у Сінгапуры. Лідар мужчынскай зборнай нашай краіны паказаў вынік 23,01 секунды і заняў першае месца. Другім быў іспанец Мігель Орціс-Канаватэ — 23,18 секунды, інфармуе БЕЛТА.

Варта адзначыць, што папярэдні нацыянальны рэкорд (25,05 секунды) таксама ўстанавіў Санковіч у пачатку кастрычніка ў Досе. У Сінгапуры плывец паспяхова выступіў і на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем, заняў другое месца.

Аляксандра Герасіменя на этапе Кубка свету ў Сінгапуры заняла трэцяе месца на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі