Сапернікам БАТЭ ў Лізе Еўропы будзе лонданскі “Арсенал”!
БАТЭ ў групавым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы згуляе з лонданскім “Арсеналам”, з “Кёльнам”, бялградскім "Црвена Звезда". Лёсаванне групавога раўнда прайшло ў пятніцу, 25 жніўня. Барысаўчане трапілі ў групу “Н”. Матчы пройдуць з 14 верасня да 7 снежня.
У сацсетках ужо жартуюць, што БАТЭ трэба зноў заключаць кантракт з Аляксандрам Глебам, былым гульцом якраз “Арсенала”.
Склад іншых груп наступны:
Група “А”: “Вільярэал”, “Макабі” (Тэль-Авіў), “Астана”, “Славія” (Прага).
Група “В”: “Дынама” (Кіеў), “Янг Бойз”, “Партызан”, “Скендэрбеў”.
Група “С”: “Брага”, “Лудагорац”, “Хофенхайм”, “Істамбул”.
Група “D”: “Мілан”, “Аустрыя”, “Рыека”, АЕК (Афіны).
Група “Е”: “Ліён”, “Эвертан”, “Аталанта”, “Апалон”.
Група “F”: “Капенгаген”, “Лакаматыў”, “Шэрыф”, “Злін”,
Група “G”: “Вікторыя”, “Сцяўа”, “Хапаэль” (Беер-Шэва), “Лугана”.
Група “I”: “Зальцбург”, “Марсель”, “Віторыя Гімараеш”, “Коньяспор”.
Група “J”: “Атлетык”, “Герта”, “Зара”, “Эстэрсунд”.
Група “K”: “Лацыё”, “Ніца”, “Зюльтэ-Варгем”, “Вітэс”.
Група “L”: “Зеніт”, “Рэал” (Сасьедад), “Русенборг”, “Вардар”.