Саша Рэйзар: свабода, дэмакратыя, інклюзіўнасць — такой бачу нацыянальную ідэю

Саша Рэйзар / фота з архіва

Саша Рэйзар / фота з архіва

28 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — навукоўца, лектарка на факультэце нямецкіх і славянскіх моў, кіно і СМІ ўніверсітэта Санта-Барбары (ЗША), сяброўка Беларускай Рады культуры, актывістка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і суполкі беларусаў Лос-Анжэлеса Саша Рэйзар.

Найперш нам неабходна імкнуцца пабудаваць краіну, дзе будуць паважаць правы чалавека. І дзе кожны чалавек меў бы магчымасць развівацца без аніякіх перашкод. Якіх бы кірункаў гэтае развіццё ні тычылася: бізнесу, навуковай дзейнасці, творчасці альбо адукацыі. Пры гэтым нам ні ў якім разе нельга забывацца на нашыя нацыянальныя адметнасці, перакананая Саша Рэйзар.

Пра тое, як эміграцыя ўплывае на пачуццё нацыянальнай свядомасці і годнасці, навошта нам у сучасным свеце імкнуцца захоўваць сваё і ў якім фільме паказаная нашая нацыянальная ідэя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сашай Рэйзар.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі