Сасновіч і Азаранка пазмагаюцца паміж сабой на турніры ў Індыян-Уэлсе
Беларускі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч выйшлі ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША).
Але ў чвэрцьфінал выйдзе толькі адна з іх: нашыя суайчынніцы будуць змагацца паміж сабой.
У 1/16 фіналу Сасновіч (100-ы нумар у рэйтынгу WTA) перамагла румынку Сімону Халеп (17) — 7:5, 6:4.
Азаранка (32) выйграла ў чэшкі Петры Квітавай (11) — 7:5, 6:4.
Турнір у Індыян-Уэлсе працягнецца да 17 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.