Сасновіч і Лапко стануць саперніцамі ў кваліфікацыі да турніру ў Цынцынацці
Беларускія тэнісісткі Аляксандра Сасновіч (№ 36 WTA) і Вера Лапко (66) стануць саперніцамі ў другім коле кваліфікацыі да турніру ў амерыканскім Цынцынацці. У першым коле адбору Сасновіч перамагла амерыканку Элісан Рыске (77) — 2:6, 7:5, 6:2, а Лапко была мацнейшай за расіянку Ганну Блінкову (102) — 6:3, 7:5.
Яшчэ дзве беларускія спартсменкі — Арына Сабаленка (39) і Вікторыя Азаранка (95) пачнуць выступ на гэтым турніры адразу з асноўнай сеткі.