Сасновіч паднялася на рэкорднае для сябе месца ў сусветным рэйтынгу

Сасновіч паднялася на рэкорднае для сябе месца ў сусветным рэйтынгу

Аляксандра Сасновіч паднялася на рэкорднае для сябе месца ў абноўленым сусветным рэйтынгу. Беларуская тэнісістка цяпер 29-я ракетка свету (раней яна была на 30-м месцы).

У першай дзясятцы рэйтынгу зменаў не адбылося. Лідыруе Іга Свёнтак з Польшчы. Арына Сабаленка захавала за сабой 7-е месца, Вікторыя Азаранка — 21-е.

У рэйтынгу тэнісістаў па-ранейшаму лідыруе іспанец Карлас Алькарас. Беларус Ілля Івашка займае 59-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі