Сасновіч выбыла з турніру ў Маямі

Сасновіч выбыла з турніру ў Маямі

Аляксандра Сасновіч (60-я ракетка свету) выбыла з турніру ў Маямі. У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка прайграла Беліндзе Бенчыч (28) са Швейцарыі — 2:6, 3:6. Паядынак працягваўся гадзіну і 18 хвілін.

Раней з турніру выбылі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка. У 1/16 фіналу Сасновіч выйграла ў румынкі Ірыны Бегу, якая ў папярэднім раўндзе перамагла Сабаленка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі