Саўмін апублікаваў спіс звольненых чыноўнікаў

Саўмін апублікаваў спіс звольненых чыноўнікаў

Савет міністраў апублікаваў спіс звольненых чыноўнікаў. Пра некаторых з іх было вядома яшчэ ў чацвер, пра іншых стала вядома ў пятніцу.

Ад пасады дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Мінюста звольнены ў сувязі з выхадам у адстаўку Уладзімір Адамушка. Пётр Балтруковіч вызвалены ад пасады намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях па пагадненню бакоў.

Таксама прэс-служба Савета міністраў паведамляе, што Уладзімір Матусевіч вызвалены ад пасады намесніка міністра інфармацыі "ў сувязі з пераводам да іншага наймальніка". З такой жа фармулёўкай вызвалена ад пасады намесніка міністра замежных спраў Алена Купчына. Але пра гэта было вядома яшчэ ўчора, калі Купчыну прызначылі паслом Беларусі ў Аўстрыі (у чацвер стала вядома, што намеснікам міністра інфармацыі прызначаны Алесь Карлюкевіч). Дарэчы, намеснікам міністра замежных спраў урад прызначыў Алега Краўчанку.

Аляксандра Ярашэнку вызвалілі ад пасады намесніка міністра эканомікі "у сувязі з выхадам у адстаўку". Ярашэнка прызначаны кіраўніком дзяржустановы "Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Саўмін апублікаваў спіс звольненых чыноўнікаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі