Савет ЕС асудзіў агрэсіўныя дзеянні Расіі супраць Украіны

Савет ЕС асудзіў агрэсіўныя дзеянні Расіі супраць Украіны

24 студзеня ў Бруселі Савет Еўрасаюза асудзіў агрэсіўныя дзеянні Расіі супраць Украіны, а таксама пагрозы на адрас Кіева. Кіраўнікі МЗС краін ЕС ўпэўненыя, што дзеянні Масквы ўяўляюць пагрозу міру і стабільнасці ўсёй Еўропы, паведамляе dw.com.

Савет Еўрасаюза "заклікае Расію да дээскалацыі, захавання міжнароднага права і канструктыўнага ўдзелу ў дыялогу ў рамках існуючых міжнародных механізмаў". У Бруселі заявілі, што ў XXI стагоддзі няма месца панятку "сфера ўплыву" (а Расія якраз хоча, каб месца яму было).

У Савеце ЕС папярэдзілі кіраўніцтва РФ пра санкцыі (у тым ліку і "шырокі набор сектаральных"), якія чакаюць Маскву ў выпадку агрэсіўных дзеянняў у дачыненні Украіны. Расію заклікаюць да "канструктыўнага ўдзелу" ў дыялогу ў рамках АБСЕ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі