Савет ЕС зацвердзіў папраўкі да Візавага кодэкса: віза на 5 гадоў за 80 еўра
Савет ЕС 6 чэрвеня прыняў папраўкі да правілаў Візавага кодэкса, паведамляецца на сайце Савета ЕС.
Візавы збор будзе павялічаны да 80 еўра (цяпер 60), віза для дзяцей ад 6 да 12 гадоў будзе каштаваць удвая менш — 40 еўра.
Дакументы на атрыманне візы можна падаваць за паўгода, але не пазней як за 15 дзён да паездкі. Заяўку можна будзе аформіць і падаць у электронным выглядзе.
Тэрмін выдачы візаў для грамадзян, якія маюць станоўчую візавую гісторыю і вандруюць рэгулярна, паступова будзе павялічвацца да 5 гадоў.
Дарэчы, памеры візавага збору могуць пераглядацца кожныя тры гады.
Папраўкі да Візавага кодэксу набудуць моц праз паўгода пасля публікацыі ў афіцыйным часопісе ЕС. Калі да таго часу Беларусь паспее падпісаць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму, кошт візаў для нашых суграмадзян складзе толькі 35 еўра.