Савет ЕС зацвердзіў візавае пагадненне з Беларуссю: шэнгенская віза за 35 еўра

Савет ЕС зацвердзіў візавае пагадненне з Беларуссю: шэнгенская віза за 35 еўра

27 траўня Савет ЕС зацвердзіў пагадненне з Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Беларусь і Еўрасаюз падпісалі гэтыя дамовы ў пачатку 2020 года ў Бруселі. Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі пагадненняў у красавіку, пасля таго, як іх ухвалілі Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. 13 траўня іх ухваліў і Еўрапарламент. Цяпер Мінск і Брусель павінны абмяняцца ратыфікацыйнымі граматамі.

Меркавалася, што шэнгенскія візы для беларусаў будуць каштаваць 35 еўра замест цяперашніх 80 ужо ў чэрвені 2020-га. Аднак найхутчэй гэтая падзея адбудзецца ў ліпені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі