Сайдзік: На перамовах па Украіне — істотны прагрэс у развядзенні сіл і сродкаў

Сайдзік: На перамовах па Украіне — істотны прагрэс у развядзенні сіл і сродкаў

29 чэрвеня ў Мінску адбылося чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па Украіне. Прадстаўнік АБСЕ ў групе Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што бакі канфлікту на Данбасе дасягнулі істотнага прагрэсу ў развядзенні сіл і сродкаў на лініі судакранання, перадае БелаПАН.

Прадстаўнік АБСЕ паведаміў, што падгрупа па бяспецы працягвала разглядаць пытанні аб развядзенні сіл і сродкаў.

Сайдзік: "Сёння ў гэтай галіне быў дасягнуты істотны прагрэс. З задавальненнем хачу адзначыць, што, у прыватнасці, бакі ў прынцыпе дасягнулі пагаднення па развядзенні сіл і сродкаў у двух месцах — Залатое і Пятроўскае".

Па словах Сайдзіка, праца ў гэтым напрамку будзе працягвацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі