Саюз пісьменнікаў Беларусі шукае ў кнігарнях "экстрэмізм", але не знаходзіць
Алесь Карлюкевіч (справа)
Афіцыйны Саюз пісьменнікаў Беларусі (СПБ) шукае ў кнігарнях "экстрэмізм", але пакуль не знаходзіць. Пра гэта заявіў кіраўнік СПБ Алесь Карлюкевіч на прэс-канферэнцыі 29 студзеня.
Па яго словах, Саюз пісьменнікаў разам з Выдавецкім домам "Звязда" стварыў спецыяльную групу па даручэнні Міністэрства інфармацыі. Яна вывучае пастаўкі не толькі з беларускіх, але і з расійскіх выдавецтваў.
Раней у Беларусі "экстрэмісцкімі" былі прызнаныя творы Уладзіміра Арлова, Альгерда Бахарэвіча, зборнік Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя", гістарычныя выданні Анатоля Тараса, Віктара Ляхора ды інш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.