СБУ абнародавала перамовы тэрарыстаў пра пастаўку БУКа з Расіі (відэа)

Служба бяспекі Украіны апублікавала размовы баевікоў так званай ДНР, дзе яны гавораць пра атрыманне зенітна-ракетнага комплексу "Бук-М" з тэрыторыі Расіі. ЗРК пераправілі ў Украіну разам з экіпажам. У Першамайск устаноўку даставілі 17 ліпеня, адзначае ТСН.

З размоваў тэрарыстаў з афіцэрамі расійскага ГРУ зразумела, што яны чакаюць не толькі тэхніку і падмацаванне, але і агнявую падтрымку з тэрыторыі Расіі.

Паведамляецца, што СБУ затрымала на мяжы двух расіян, якіх падазраюць у карэкціроўцы агню з ўстаноўкі "Бук". Старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка кажа, што ў абодвух расійскія пашпарты, а адзін з іх нават прыехаў з вайсковым білетам, дзе адзначана яго ваенная прафесія — карэкціроўшчык агню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі