Сенатары ЗША заклікаюць урад узмацніць ціск на Беларусь

Кіраўнік камітэта па міжнародных справах Сената ЗША Роберт Менендес (злева)​ / Reuters
Кіраўнік камітэта па міжнародных справах Сената ЗША Роберт Менендес (злева)​ / Reuters

Камітэт па замежных справах Сената ЗША прыняў рэзалюцыю па Беларусі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Twitter старшыні камітэта Роберта Менендэса. У рэзалюцыі гучыць заклік да ўраду краіны нарошчваць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Па словах Менендэса, у дакуменце "выказваецца меркаванне Сената адносна палітычнай сітуацыі ў Беларусі". Цяпер рэзалюцыю павінен разгледзець Сенат ў поўным складзе.

У тэксце дакуменце гаворыцца, што сенатары "заклікаюць да правядзення новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі". Гэтыя выбары павінны быць свабоднымі і справядлівымі, і прайсці ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ. У рэзалюцыі таксама адзначаецца, што сенатары і далей маюць намер "адмаўляцца прызнаваць Аляксандра Лукашэнку законна абраным лідарам Беларусі".

Аўтары дакумента таксама падкрэслілі, што "вітаюць санкцыі ЕС, уведзеныя супраць рэжыму Лукашэнкі", і заклікалі ЗША "каардынаваць з ЕС прыняцце дадатковых захадаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі