Сепаратысты з Данбасу хочуць новай сустрэчы Кантактнай групы
Яны гатовыя ўдзельнічаць у правядзенні канстытуцыйнай рэформы ва Украіне.
Баевікі “ДНР” і “ЛНР” прапанавалі ўкраінскім уладам правесці сустрэчу Кантактнай групы ў бліжэйшы час.
“Разлічваючы на тое, што ўкраінскі бок будзе выконваць падпісаныя ў “Комплексе захадаў па выкананні Мінскіх пагадненняў” крокі па ўрэгуляванні канфлікту, а таксама тое, што адразу пасля спынення агню і адводу цяжкіх узбраенняў бакі павінны прыступіць да ўзгаднення далейшых крокаў па палітычным урэгуляванні, “ДНР” і “ЛНР” прапануюць украінскаму боку правесці чарговую сустрэчу Трохбаковай Кантактнай групы ў бліжэйшы час. Сустрэчу можна правесці ў Мінску, Астане або ў Новаазоўску”, — заявіў прадстаўнік “ДНР” па перамовах у Мінску Дзяніс Пушылін.
Таксама ён заявіў, што абапіраючыся на падпісаныя ў Мінску дакументы, сепаратысты ужо хочуць “прадметна абмеркаваць” канстытуцыйную рэформу ва Украіне, якая прывяла б да дэцэнтралізацыі ўлады.
Хоць у Мінску бакі дамовіліся пра неабходнасць спынення агню, баевікі ў апошнія дні толькі нарасцілі актыўнасць , абстрэльваючы ў тым ліку мірныя населеныя пункты, адзначае zn.ua