Сетка кібершпіёнаў збірала інфармацыю з беларускіх дзяржаўных установаў

Інфармацыю яна збірала з больш чым 350 камп'ютарных сістэмаў у 40 краінах свету. Зазнала атаку і Беларусь.



Мэтай кібершпіёнаў былі дзяржаўныя і прыватныя структуры. У іх ліку ўрадавыя ўстановы, амбасады, навукова-даследчыя цэнтры, вайсковыя арганізацыі, кампаніі нафтагазавага сектара, а таксама палітычныя актывісты.



Паводле вынікаў расследавання, праведзенага экспертамі "Лабараторыі Касперскага", кампанія шпіянажу стартавала яшчэ ў 2004 годзе. Аднак яе пік прыпаў на перыяд з 2010 па 2013 год. Апошнім часам у сферу інтарэсаў шпіёнаў уваходзілі такія галіны, як асваенне космасу, нанатэхналогіі, энэргетыка, у тым ліку ядзерная, медыцына і тэлекамунікацыі.



Нагадаем, што на пачатку 2013 года “Лабараторыя Касперскага” выявіла міжнародную сетку пад кодавай назвай "Red October" ("Чырвоны кастрычнік"), якая займалася кібершпіянажам. У зону цікавасці кібершпіёнаў тады таксама трапіла Беларусь.



Фота — m.expert.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі