Севярынца аштрафавалі на 10,5 млн рублёў за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Севярынца аштрафавалі на 10,5 млн рублёў за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Паўла Севярынца на 10,5 млн рублёў за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы 22 лютага. Суд праходзіў без удзелу Севярынца. "Пра штраф мне стала вядома толькі сёння [у пятніцу], учора я беспаспяхова спрабаваў высветліць, чым скончыўся разгляд адміністрацыйнай справы, — паведаміў БелаПАН апазіцыйны палітык. — Абсурд і беззаконне — такімі словамі можна апісаць гэты судовы канвеер. Пратаколы афармляюць завочна, у суд запрашаюць смс-паведамленнем".

Севярынец адзначыў, што "людзі мірна, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, выходзяць праявіць салідарнасць з абрабаванымі прадпрымальнікамі", а іх за гэта "штрафуюць на шалёныя грошы".

Як паведамляла Еўрарадыё, раней за ўдзел у вулічнай акцыі таксама былі аштрафаваныя актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў (усе трое — на 10,5 млн рублёў), удзельнік акцыі Алесь Абрамовіч (3,5 млн рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі