Сейм Літвы прызнаў Расію "тэрарыстычнай дзяржавай"
Сейм Літвы прызнаў Расію "тэрарыстычнай дзяржавай". Галасаванне прайшло ў аўторак. 128 дэпутатаў падтрымалі рэзалюцыю аднагалосна, паведамляе Delfi.
Агрэсія РФ супраць Украіны была прызнаная "генацыдам украінскага народу". У дакуменце згадваюцца "масавыя ваенныя злачынствы на тэрыторыі Украіны", здзейсненыя расійскімі вайскоўцамі, якія павінны панесці адказнасць.
Сейм Літвы заклікае міжнародную супольнасць стварыць Спецыяльны міжнародны крымінальны трыбунал, які меў бы паўнамоцтвы "выдаваць міжнародныя ордэры на арышт, і каб імунітэтам не абмяжоўвалася недатыкальнасць дзяржавы ці кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў і іншых дзяржаўных службовых асоб".
У рэзалюцыі адзначаецца, што "Расійская Федэрацыя, узброеныя сілы якой свядома і сістэматычна выбіраюць грамадзянскія абʼекты для бамбардзіровак, зʼяўляецца дзяржавай, якая падтрымлівае і ажыццяўляе тэрарызм".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.