"Шахцёр", дынамаўцы з Мінска і Брэста сёння гуляюць у Лізе Еўропы

"Шахцёр", дынамаўцы з Мінска і Брэста сёння гуляюць у Лізе Еўропы

У чацвер, 26 ліпеня, салігорскі "Шахцёр", дынамаўцы з Мінска і Брэста гуляюць у футбольнай Лізе Еўропы. Гэта будуць матчы 2-га раўнда кваліфікацыі. Толькі мінчукі выступяць у гасцях. У Славакіі яны сустрэнуцца з мясцовым клубам "Дунайска Стрэда", пачатак у 22:00. Брэсцкае "Дынама" прымае "Атрамітас" з Грэцыі, пачатак у 20:45, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". "Шахцёр" пачне свой паядынак з "Лехам" з Познаня ў 20:30, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".

Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні БАТЭ ў хатнім матчы 2-га раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў згуляў унічыю 0:0 з фінскім ХІКам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі