Шалкевіч спяе новыя песні і прачытае ўрыўкі з новага рамана
Легендарны бард распавёў Еўрарадыё, чым адзначыцца яго юбілейны канцэрт 15 лютага.
15 лютага ў Палацы культуры імя Шарко адбудзецца юбілейны канцэрт легендарнага гарадзенскага барда, акцёра і драматурга Віктара Шалкевіча.
"Гэты канцэрт я захацеў зрабіць такім невыпендрожыстым і камерным, — распавядае Шалкевіч пра праграму канцэрта. — Ёсць такі шыкоўны гітарыст у Мінску, Ігар Панасік, мы будзем з ім граць удвох. Гэта раз. Па-другое, я спяю 5 новых песень. Па-трэцяе, прачытаю тры абсалютна новыя рэчы. Я ж пішу раман "Маланабздзейкаўскія гістарычныя хронікі".
Гісторыя "хронікаў" пачынаецца 22 красавіка 2070 года — праз 200 гадоў пасля смерці Леніна. Дзеянне разварочваецца вакол скрынкі ад абутку, у якой паміраючы бацька некалі захоўваў дарагія сэрцу рэчы. Шалкевіч абяцае, што раман будзе сцёбным і цікавым, і будзе распавядаць пра звычайных жыхароў, якія змагаюцца з клопатамі штодзённага жыцця.
9 лютага Віктару Шалкевічу споўнілася 55 гадоў.