Шаранговіч у авертайме прынёс перамогу "Калгары"

Ягор Шаранговіч

Ягор Шаранговіч / twitter.com/NHLFlames

Ягор Шаранговіч у авертайме прынёс перамогу "Калгары" ў хатнім паядынку ў чэмпіянаце НХЛ з "Арызонай" — 3:2 (0:0, 0:1, 2:1, 1:0). Беларускі хакеіст закінуў рашаючую шайбу за 17 секунд да яго заканчэння.

Шаранговіч у 44 матчах набраў 31 (18+13) ачко. Напярэдадні ён трапіў у топ-100 найлепшых нападаючых НХЛ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі