Шаўцоў: сем футбалістаў "Гомеля" абурыліся, што іх упісалі пад праўладны ліст

Шаўцоў: сем футбалістаў "Гомеля" абурыліся, што іх упісалі пад праўладны ліст

Футбалісты клуба "Гомель" абурыліся, што іх імёнамі падпісалі праўладны ліст спартоўцаў без іх ведама, і запатрабавалі выкрасліць. Пра гэты выпадак напісаў былы прэс-сакратар ФК "Крумкачы" Раман Шаўцоў у Фэйсбуку. 

Шаўцоў абурыўся тым, што падпісанты праўладнага ліста заяўляюць пра цкаванне. У сувязі з гэтым ён і згадаў інцыдэнт у ФК "Гомель".

"Дарагія мае, цкаванне — гэта выліваць 12 літраў хлоркі ў камеру, каб палітвязні задыхаліся. А вас называюць крывадушнымі *** (нягоднікамі) за тое, што вы крывадушныя *** (нягоднікі).

Магчыма, футбалісты цяпер здзівяцца, але справа ў тым, што можна не падпісвацца. У "Гомелі" ўпісалі футбалістаў без іх ведама. Сем мужыкоў абурыліся, іх выкраслілі.

Ведаеце, што было потым? Нічога. Нічога ім не было. Як гулялі, так і гуляюць", — напісаў Шаўцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі