“Шэдэўры” з мінскай кніжнай выставы: “корань жыцця не гнецца, не ламаецца”

“Шэдэўры” з мінскай кніжнай выставы: “корань жыцця не гнецца, не ламаецца”

У сеціва трапілі фотаздымкі старонак вершаванага зборніка, прадстаўленага на Міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску. Аўтар зборніка — член афіцыйнага Саюза пісьменнікаў і прафесар. Але пры гэтым рэдактарка Алена Міхаленка, якая і выклала фота ў сваім Фэйсбуку, называе яго творы “славеснай парнаграфіяй”. 

“Учора на кніжным кірмашы мне далі пагартаць шэдэўральную кнігу, — піша Алена Міхаленка. — Прачытаўшы першую старонку псіханула і сказала: гэта ж парнаграфія. А мне адказалі: не, парнаграфія на 98 старонцы... Аўтар — прафесар, член Саюза пісьменнікаў. Выданне на выдатнай паперы, у цвёрдай вокладцы... Не люблю размяшчаць у сеціве брыдоту. Але трэба ж з гэтым неяк змагацца. Выдаваць за свае грошы не забароніш, а вось думаць, каго ў саюзы прымаюць, нехта абавязаны”.

Адзін з вершаў у кнізе апублікаваны пад назвай “Корень жизни”:

В молодые годы не гнется, не ломается,

По мощи лому сродни,

Лишь к старости уныло опускается

И так вяло доживает последние дни.

 

Это корень женьшеня,

Но с ним много общего объединено,

Он расширяет семейные отношения,

А женьшень стимулирует силу его.

 

Застаецца незразумелым, які вобраз паэт хацеў перадаць праз гэтую метафару.

У зборніку таксама ёсць паэма “Песнь о светлой юности”, у якой аўтар праслаўляе СССР, дзе моладзь жыла з Богам у сэрцы, хоць і пакланялася атэізму, а таксама згадвае пра РСКМ, які на 70 гадоў адбіў у алігархаў ахвоту рабаваць краіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі