Шэнгенскія візы па 35 еўра — не раней за 1 ліпеня

Шэнгенская віза / Еўрарадыё
Шэнгенская віза / Еўрарадыё

23 красавіка Еўрапейскі парламент падтрымаў пагадненне па спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю. Гэта, як той казаў, была добрая навіна. А дзе добрая — там і дрэнная: плануецца, што ратыфікацыя дакумента адбудзецца не ў красавіку, а 13-14 траўня. Гэта значыць, што беларусы атрымаюць магчымасць афармляць шэнгенскія візы не па 80 еўра, а па 35 на месяц пазней, чым разлічвалі.

Дэпутат Андрэй Савіных, які ўзначальвае ў Палаце прадстаўнікоў Пастаянную камісію па міжнародных справах, сітуацыяй не вельмі задаволены. Ён расказвае Еўрарадыё, што беларускі парламент выканаў усе неабходныя фармальнасці яшчэ ў самым пачатку красавіка:

— Гэтае пытанне было прыярытэтным на вясновай сесіі, каб узгадніць усе працэдуры і накіраваць нашу ратыфікацыйную ноту ў красавіку. Еўрапарламент, са свайго боку, зацягнуў гэту работу. Калі яны ратыфікуюць пагадненне ў сярэдзіне траўня, то ў траўні мы абмяняемся нотамі. І ў такім выпадку пагадненне ўступіць у сілу першага чысла другога месяца, гэта значыць 1 ліпеня.

 

Шенгенские визы по 35 евро — не раньше 1 июля
Андрэй Савіных / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі