Шэсце на Дзень Волі ў Мінску. Фотарэпартаж
25 сакавіка традыцыйна святкуецца Дзень Волі.
У Мінску пачатак вулічнай акцыі на Дзень Волі чыноўнікі прызначылі на 15-ю гадзіну. Нягледзячы на гэта, на акцыю прыйшло даволі шмат народу — назіральнікі кажуць пра 1000-1500 удзельнікаў.
Шэсце прайшло па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор. А вось ад мітынгу сёлета арганізатары адмовіліся.