Шкілеты ў шафе, альбо Як Кавалеўскі стаў “агентам рэжыму на Захадзе” — эфір

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Не паспеў заціхнуць “скандал” з сузаснавальнікам фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксеем Лявончыкам, як дэмсілы ізноў апынуліся ў сітуацыі падазрэнняў і абвінавачванняў. І калі падставай сцвярджаць, што Лявончык — агентура, стала інфармацыя пра айчыма ягонай жонкі, што працуе на высокай пасадзе ў лукашэнкаўскай адміністрацыі, то прадстаўніку па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыю Кавалеўскаму паставілі ў віну месца працы ягонай маці. Сцвярджаецца, што Людміла Кавалеўская не толькі з’яўляецца сябрам “Адзінай Расіі”, але і прадстаўніком “Карпарацыі развіцця Удмурцкай Рэспублікі” ў Беларусі. А калі маці на такой пасадзе, то сын (як і ў выпадку з Лявончыкам і айчымам ягонай жонкі, натуральна) не можа быць нікім іншым, як агентурай Лукашэнкі на захадзе. Бінга!

Ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя пра маці Валерыя Кавалеўскага і якім чынам яна апынулася ва Удмурціі і ў шэрагах “Адзінай Расіі”? З якім канкрэтна заданнем быў адпраўлены на Захад “агент Кавалеўскі” і як стаўся магчымым яго правал? Ці мае дачыненне да падзелу выдаткаванай Захадам фінансавай дапамогі і колькі плануюць “зарабіць на продажы сувенірных пашпартоў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі