Школьнікам дададуць урокаў замежнай мовы
Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову павялічыць колькасць гадзінаў на вывучэнне замежных моваў у школе, паведамляе БЕЛТА. Плануецца, што колькасць гадзінаў павялічаць на адну на тыдзень. Таксама мяркуецца ўвесці абавязковы экзамен па замежнай мове пасля заканчэння сярэдняй школы. Апроч таго, кіраўнік краіны лічыць неабходным узмацніць фізічную падрыхтоўку вучняў. Шосты дзень тыдня ў школе павінен быць арыентаваны на заняткі па фізкультуры і працоўнае навучанне.