Школьнікаў апытваюць, чаму сучасная Германія падтрымлівае неанацызм (фота)

У рэдакцыю Еўрарадыё трапіла адна з анкет, якія рассылаюцца ў беларускія школы ў межах правядзення конкурсу па айчыннай гісторыі, прысвечанага 70-годдзю перамогі ў Вялікай айчыннай вайне. Яно будзе святкавацца сёлета.

Анкетаванне праводзілася ў брэсцкай школе, у ім удзельнічалі старшакласнікі. Калі верыць тэксту анкеты, яна ўзгодненая з Мінадукацыі.

Анкета складаецца з 23 пытанняў, большасць з якіх тычацца падзей Вялікай айчыннай вайны і ролі грамадзян СССР у ёй. Аднак завяршаецца анкета пытаннямі на сучасную тэматыку, прычым, даволі дыскусійнымі і неадназначнымі. Прыводзім некаторыя з іх:

- Чаму правячыя колы дзяржаў, былых саюзнікаў СССР па разгроме фашызму, а таксама Германія, цяпер таемна і яўна падтрымліваюць адраджэнне і дзейнасць у іншых краінах неанацысцкіх, прафашысцкіх і нацыяналістычных рухаў і арганізацый?

- Выхаванне пачуцця нацыянальнай перавагі над людзьмі іншых нацыянальнасцяў, нянавісці да людзей, якія прытрымліваюцца левых палітычных поглядаў, да яўрэяў і рускіх — сутнасць фашызму і яго цячэнняў. У сучасным грамадска-палітычным жыцці якіх дзяржаў назіраюцца гэтыя з’явы? Ці даводзіцца вам сутыкацца з імі ў нашай краіне?

- Ці існуюць у наш час сапраўдныя каштоўнасці, для абароны якіх варта ахвяраваць жыццём?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі