Шнобелеўскія прэміі-2017: за "вадкіх" катоў і нянавісць да сыру
У Гарвардскім універсітэце прайшла 27-я цырымонія ўручэння так званых Шнобелеўскіх прэмій. Традыцыйна былі ўручаныя дзесяць узнагародаў, паведамляе РБК.
У галіне фізікі было ўзнагароджанае даследаванне фізіка Марка-Антуана Фардзіна, які даказаў, што каты "тэхнічна" могуць адначасова лічыцца і цвёрдымі, і вадкімі з-за іх "звышнатуральнай здольнасці" прымаць форму ёмістасці, у якой яны знаходзяцца. Пры гэтым, па словах вучонага, больш дарослыя каты "расцякаюцца" хутчэй, чым кацяняты.
Шнобелевскую прэмію міру арганізатары ўручылі швейцарскім навукоўцам. Яны даказалі, што гранне на дыджэрыду (музычным духавым інструменце аўстралійскіх абарыгенаў) дапамагае пры апноэ — частых прыпынках дыхання ў сне — і змяншае храп. Адзін з аўтараў даследавання ўжо навучыў гэтай методзе каля 2,5 тыс. хворых, якія пакутуюць ад гэтых сімптомаў.
Узнагародў ў галне эканомікі атрымаў аўтар даследавання пра тое, як кантакт з жывым кракадзілам ўплывае на жаданне чалавека гуляць у азартныя гульні. Для эксперыментаў ён выкарыстоўваў метровага кракадзіла, якога даваў патрымаць людзям перад тым, як рабіць стаўкі ў электроннай версіі слот-машыны.
Таксама прэмію атрымалі французскія нейрабіёлагі, якія высветлілі "мазгавыя ланцужкі, якія ляжаць у аснове нянавісці да сыру".