Шпіталізаваны палітвязень Аляксей Ільінчык

Аляксей Ільінчык

Аляксей Ільінчык / Facebook

Палітвязень Аляксей Ільінчык змешчаны ў неўралагічнае аддзяленне рэспубліканскай бальніцы, якое знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА № 1 Мінска. У калоніі яго стан здароўя пагоршыўся, паведамляе gomelspring.org.

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі за "творчую дзейнасць у інтэрнеце" 60-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка летам мінулага года. Вясной сёлета беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Вясной 2022-га Ільінчык быў з гастролямі ў Расіі, і там у яго здарыўся інсульт. Некалькі месяцаў мужчына лекаваўся ў шпіталі, аднак стан яго заставаўся кепскім і правая частка цела была паралізаваная. У чэрвені ён вярнуўся ў Гомель, а 18 жніўня яго затрымалі. 

Не зважаючы на кепскі стан здароўя, Аляксея Ільінчыка змясцілі ў СІЗА-3 Гомеля, абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса ("распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы", "паклёп" і "абраза" Аляксандра Лукашэнкі). У сакавіку 2023-га барда асудзілі на 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму і этапавалі ў ПК № 14, што ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці.

За час знаходжання ў СІЗА-3 і ў папраўчай калоніі здароўе палітвязня пагоршылася. Правая рука ў яго амаль не дзейнічае, парушаны маўленчы апарат, таму гаворыць ён з цяжкасцю. Пісаць самастойна лісты ён таксама не можа. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі