Спіс беларускіх палітвязняў павялічыўся на 17 чалавек

У Беларусі ўжо 1487 палітвязняў / pixabay.com
У Беларусі ўжо 1487 палітвязняў / pixabay.com

У Беларусі дадаліся 17 новых палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Гэта Аляксей Ільінчык, Сяргей Тушынскі, Вячаслаў Аўчук, Дзмітрый Анчукоў, Віталь Рыжанскі, Уладзімір Турноў, Станіслаў Дзмітрук, Дзмітрый Макаркоў, Сяргей Кушнароў, Дзмітрый Лагун, Павел Дубаў, Ігар Шумілаў, Аляксандр Шарабайка, Дзмітрый Іваноў, Аляксей Азарка, Дзмітрый Герасімовіч, Вячаслаў Кобрын.

Большасць з іх, як пішуць праваабаронцы, асуджаныя за абразу Лукашэнкі ці службовых асоб, а таксама за паклёп на Лукашэнку.

На сёння ў Беларусі налічваюцца 1487 палітвязняў.

Аднак колькасць людзей, рэпрэсаваных па палітычных матывах, нашмат большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі