Шрайбман пра кааліцыю Пазняка: "Іміджу адзінства гэта, безумоўна, шкодзіць"

Зянон Пазняк / Еўрарадыё
Зянон Пазняк / Еўрарадыё

Новы палітычны цэнтр, які фактычна з'явіўся пасля наведвання Зянонам Пазняком фронту ва Украіне, аслабіць адзінства дэмакратычных сіл Беларусі. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё заявіў палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман.

“Я не ведаю, добра гэта ці нядобра. Гэта не мне вырашаць — вырашыць гісторыя. Для прыхільнікаў гэтых сіл — гэта, вядома ж, добра, калі ёсць сваё прадстаўніцтва. Для прыхільнікаў Кабінета — гэта, вядома ж, кепска, калі з'яўляюцца альтэрнатыўныя цэнтры таму, хто павінен быў быць адзіным цэнтрам сілы, у прыватнасці Кабінет. Таму я не буду тут выносіць вердыктаў, таму што гэта рэальна абсалютна суб'ектыўная рэч, але адзінства гэта, безумоўна, расцярушвае. Гэта фрагментацыя дэмакратычных сіл".

На думку аглядальніка, галоўная праблема такога працэсу — гэта верагоднасць спынення падтрымкі з боку заходніх палітыкаў:

“Я перыядычна камунікую з заходнімі дыпламатамі і заходнімі палітыкамі, якія працуюць з Беларуссю. І кожны раз, калі такое ўзнікае, такія вось расколы або фрыкцыі нейкія, праблемы з адзінствам дэмакратычных сіл, я вельмі часта чую гэты вось тон пытанняў, які ставіць пад сумнеў здольнасць Кабінета быць выразнікам меркавання пратэстна настроеных беларусаў. Дыпламаты заходнія і палітыкі сумняваюцца ў тым, што калі вось такія ўзнікаюць праблемы, гэта наогул варты падтрымкі суб'ект — "мы павінны ўсе нашыя яйкі класці ў гэты кошык".

“Гэта наўрад ці здольнае само па сабе зрынуць Ціханоўскую з яе пасады, але іміджу адзінства гэта, безумоўна, шкодзіць", — рэзюмаваў Шрайбман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі