Штабы Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы агучаць план дзеянняў

Штабы Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы агучаць план дзеянняў

Штабы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы агучаць план дзеянняў. 17 ліпеня яны правядуць прэс-канферэнцыю ў Мінску. Пра аб'яднанне штабоў было агучана напярэдадні. Былі заяўлены пяць асноўных прынцыпаў перадвыбарчай кампаніі, а сярод іх — заклік прыйсці на выбары 9 жніўня і прагаласаваць.

Як вядома, Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала не былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзідэнты. Бабарыка знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Святлана Ціханоўская — кандыдат у прэзідэнты. Яна мае права разам са сваёй камандай весці агітацыю сярод выбарцаў.

16 ліпеня ўдзельнікі "Еўрапейскай Беларусі" аб'явілі аб сваім выхадзе з ліку давераных асоб Ціханоўскай. Яны спасылаюцца на тое, што кандыдат у прэзідэнты не збіраецца заклікаць да масавых пратэстаў у выпадку масавых фальсіфікацый і працягу рэпрэсій, заклікае людзей прыходзіць на выбары і не збіраецца здымацца з іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі