Што рабіць, калі лічыльнік шалёна круціцца, а сумы за святло выраслі ў разы

Што рабіць, калі лічыльнік шалёна круціцца, а сумы за святло выраслі ў разы

Супрацоўнік Еўрарадыё Павел стаў плаціць шалёныя сумы за электраэнергію — больш за 300 тысяч у месяц. Зазірнуў у лічыльнік — той круціцца, як ненармальны. Таму вырашыў здаць на экспертызу, якая, між іншым, каштуе 16 р. 15 к.:


"Стары лічыльнік 1966 года выпуску замянілі на больш малады 1981. Прычым, стары таксама планава мянялі ў 2014 годзе. За тры дні наматаў толькі 8 кВт, а не па 15 кВт у дзень! Гэта значыць, у месяц будзе 80-100 кВт а не 350-400, як было дагэтуль. Калі экспертыза пацвердзіць факт няспраўнасці лічыльніка, то мне вернуць грошы".

 

 

Што рабіць, калі лічыльнік шалёна круціцца, а сумы за святло выраслі ў разы
"Шалёны" лічыльнік Паўла

Што здарылася з лічыльнікам Паўла, мы запыталіся ў галоўнага інжынера "Энергазбыту" Алега Егіпцава. Па яго словах, ёсць дзве версіі: выйшаў са строю нейкі механізм лічыльніка альбо ў прыстасаванне ўмяшалася старонняя асоба: 


"Бывалі выпадкі, калі сусед суседу псаваў лічыльнік, каб насаліць, але такія выпадкі адзінкавыя".


“Энергазбыт” прапануе не плаціць па 350-400 кілават, а сачыць за лічыльнікам:


"Бяда ў тым, што многія людзі не глядзяць на лічыльнік. Ідуць на касу і па звычцы плацяць за 150-200, лічбу беручы з галавы, не гледзячы на прыборы ўліку. А потым праходзіць паўгода-год, у іх аплочана 1000 кілават, а на лічыльніку — 2000. І тады прыходзяць да нас, а ўжо позна. Бо мы не можам даказаць той момант, калі лічыльнік выйшаў са строю".


Калі лічыльнік апынецца няспраўным, за экспертызу заплаціць не Павел, а дзяржава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі