Жыхары Пінска абурыліся аўтобусным прыпынкам без даху

Прыпынак без даху ў Пінску

Прыпынак без даху ў Пінску / Сацсеткі

Жыхары Пінска паскардзіліся чыноўнікам на стан аўтобуснага прыпынку "Камбінат хлебапрадуктаў", з якога сарвало дах. "Прыпынак... не ратуе ні ад снегу, ні ад дажджу, ні ад сонца!!! У вас сумленне ёсць? Бо не першы дзень ён у такім стане!" — абураліся людзі ў сацсетках 22 красавіка.

Улады шукалі адказ два тыдні. А пасля распавялі, што "пытанне добраўладкавання ў цяперашні час актыўна прапрацоўваецца". А віну за сітуацыю ўсклалі на індывідуальнага прадпрымальніка, які да верасня 2023 года арандаваў шапік на прыпынку.

Восем месяцаў таму дамову арэнды з ІП не працягнулі — у сувязі з рэканструкцыяй вуліцы. Шапік загадалі дэмантаваць. Але, па версіі чыноўнікаў, пінчук "зацягваў час і казаў, што шукае пакупніка".

У выніку прадпрымальніка яшчэ і аштрафавалі. А навес над прыпынкам так і не з'явіўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі