Шуневіч пракаментаваў чуткі пра магчымы прыход Знарка ў мінскае "Дынама" (відэа)
Міністр унутраных спраў і старшыня назіральнага савета ХК "Дынама-Мінск" Ігар Шуневіч пракаментаваў чуткі пра магчымы прыход вядомага хакейнага спецыяліста Алега Знарка ў мінскае "Дынама". У праекце "Размова ў прэзідэнта" (24 верасня Шуневіч абмеркаваў хакейныя справы з Лукашэнкам) на тэлеканале "Беларусь 1" ён заявіў, што перамоваў не было.
"Я, як старшыня назіральнага савета, як асоба, адказная ў тым ліку і за фармаванне трэнерскага штабу, ні словам, ні справай ні разу не заікаўся і не думаў аб змене трэнерскага штабу "Дынама-Мінск" вось за гэты перыяд, — кажа Ігар Шуневіч. — І ніякае іншае прозвішча, акрамя існуючага галоўнага трэнера, мной нідзе не агучвалася. Таму мне вельмі складана каментаваць чуткі, домыслы ў гэтым сэнсе... На сённяшні дзень рашэння аб замене галоўнага трэнера і іншых трэнераў у клубе няма і не плануецца. Мы даем, пакуль даем карт-бланш [цяперашняму галоўнаму трэнеру] Гордзі Дуаеру. Перакананы, што каманда будзе толькі набіраць абароты, нягледзячы на розныя песімістычныя прагнозы і г. д. У каманды ёсць патэнцыял. Я лічу, што каманда згуляная. Ёй цалкам па сілах выконваць тую задачу, якая стаіць перад ёй, больш эфектыўна. Пройгрышы сённяшнія — гэта не падстава для таго, каб панікаваць і кардынальна нешта мяняць. Гэта падстава толькі сёння больш эфектыўна кіраваць наяўным складам".
На сённяшні дзень мінскае "Дынама" — аўтсайдэр канферэнцыі "Захад" КХЛ.