Швецыя і Фінляндыя падпісалі пратаколы аб уступленні ў НАТА
Швецыя і Фінляндыя падпісалі пратаколы аб уступленіі ў НАТА. Гэта адбылося ў штаб-кватэры Альянса ў Бруселі. Генсек НАТА, Енс Столтэнберг назваў падзеі гістарычным момантам і адзначыў, што Паўночна-атлантычны альянс застаецца адкрытым для новых чальцоў.
"Дзверы НАТА застаюцца адкрытымі для еўрапейскіх дэмакратый, якія гатовыя і жадаюць зрабіць свой унёсак у нашу агульную бяспеку", — заявіў Столтэнберг.
Перамовы Швецыі і Фінляндыі аб уступленіі ў НАТА завяршыліся 4 ліпеня. Прэс-служба Альянса паведаміла, што абедзьве краіны пацвердзілі сваё жаданне і здольнасць выконваць палітычныя, юрыдычныя і вайсковыя абавязальніцтвы сяброў НАТА.
Пра свой намер уступіць у НАТА Швецыя і Фінляндыя аб'явілі на фоне вайны Расіі з Украінай. Заяўкі на ўстпуленне ў Паўночна-атлантычны альянс скандынаўскія краіны падалі 18 траўня. Для абедзьвюх гэта азначае завяршэнне многіх дзесяцігоддзяў і нават стагоддзяў нейтралітэту. Рашэнне аб прыняцці краін у НАТА да апошняга было пад пытаннем з-за вета Турцыі — з-за таго, што нібыта і Швецыя, і Фінляндыя хаваюць курдскіх сепаратыстаў. Аднак нечакана Турцыя ўсё ж патрымала жаданне краін, адпаведны мемарандум паміж Анкарой, Хельсінкі і Стакгольмам быў падпісаны па выніках перамоў у Мадрыдзе.
Падпісаныя пратаколы аб уступленні ў НАТА будуць перададзеныя ўсім краінам-чальцам для ратыфікацыі ў адпаведнасці з іх нацыянальным заканадаўствам.
One more important step forward. ⁰
— Finland at NATO (@FinMissionNATO) July 5, 2022
Today, #NATO Allies signed the Accession Protocols for and. We want to extend a sincere thank you to all Allies.
The next step on the road towards membership is the ratification process in all national parliaments.
#FinlandNATO pic.twitter.com/lUHKBPkncy
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.