Швецыя стане афіцыйна называць нашу краіну "Беларусь", а не "Белая Расія"
Швецыя ў афіцыйных дакументах будзе цяпер называць нашу краіну Belarus, а не Vitryssland (Белая Расія). Пра гэта паведаміў у сацсетках амбасадар Беларусі Дзмітрый Мірончык са спасылкай на міністра замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ.
"Мы робім гэта, каб прызнаць жаданне беларускага народа, грамадзянскай супольнасці і дыяспары падкрэсліць нацыянальную ідэнтычнасць і суверэнітэт сваёй краіны", — заявіла кіраўніца шведскай дыпламатыі.
Паведамленне супала ў часе з візітам Ан Ліндэ ў Мінск. Нашу краіну яна наведае разам з сваім фінскім калегам Пэкам Хаавістам.
Дарэчы, 15 кастрычніка ў цэнтры Стакгольма мясцовыя беларусы зладзілі пікет акурат супраць назвы "Vitryssland", паведамляе "Белсат". Згуртаванне беларускай дыяспары ў Швецыі "Sveriges Belarusier" заклікала міністра замежных справаў Ан Ліндэ канчаткова прыбраць з афіцыйнага ўжытку гэтую назву.
MR @AnnLinde: Міністэрства замежных спраў Швецыі пераходзіць да выкарыстання назвы "Беларусь" замест "Белая Расія". Мы робім гэта, каб прызнаць жаданне беларускага народа, грамадзянскай супольнасці і дыяспары падкрэсліць нацыянальную ідэнтычнасць і суверэнітэт сваёй краіны. https://t.co/fKf3EYgEOl
— Dmitry Mironchik (@DmitryMironchik) November 24, 2019
Афіцыйная назва нашай краіны на шведскай мове змененая на BELARUS. Вялікі дзякуй МЗС Швецыі @Utrikesdep, асабіста Міністру @AnnLinde і ўсім шведам і беларусам, якія прычыніліся да гэтай справы! https://t.co/fKf3EYgEOl
— Dmitry Mironchik (@DmitryMironchik) November 24, 2019
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.