Сікорскі папрасіў не называць Лукашэнку "апошнім дыктатарам" — вось чаму

Радаслаў Сікорскі / твітар-акаўнт Радаслава Сікорскага
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі папрасіў не называць Лукашэнку "апошнім дыктатарам Еўропы". Але ў міністра памянялася стаўленне да беларускага дзеяча.
"Гэта несправядліва. У крадзяжы, рэпрэсіях і ваенных злачынствах Уладзімір Пуцін яго дагнаў і перагнаў", — патлумачыў Сікорскі ў сацыяльных сетках.
Таксама кіраўнік польскага МЗС пажартаваў пра "інтрыгу" прэзідэнцкіх "выбараў" у Беларусі, якія праходзяць 26 студзеня: "Чаканне таго, каго ж абвесцяць пераможцам, невыноснае".
Радаслаў Сікорскі неаднаразова выступаў з рэзкай крытыкай Лукашэнкі і актыўна выступае за падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і актывістаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.