Сілавікі адпрацоўвалі ў Мінску дзеянні пры нападзенні на калону тэхнікі

Сілавікі адпрацоўвалі ў Мінску дзеянні пры нападзенні на калону тэхнікі

У Мінску прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні спецпадраздзяленняў унутраных войск і амапаўцаў. Сілавікі адпрацоўвалі дзеянні пры нападзенні "незаконных узброеных фарміраванняў" на калону тэхнікі ці на населены пункт, вызваленне закладнікаў, нясенне службы на блокпастах. Адзначаецца, што неабходнасць адпрацоўкі згаданых дзеянняў "наспела ў сувязі з пэўнай напружанасцю на межах нашай краіны".

За вучэннямі сачыў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Ён даручыў правесці падобныя вучэнні і ў рэгіёнах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі