Сілавікі — пра затрыманне Z-расіян у Івацэвічах: напіліся і буянілі
Затрыманне расіян у Івацэвічах / скрыншот відэа
Расійскіх "Z-патрыётаў" у Івацэвічах затрымалі за тое, што п’яныя селі за стырно. Ва ўсялякім выпадку, такую версію агучыў тг-канал, набліжаны да сілавікоў. Афіцыйныя крыніцы МУС пра здарэнне маўчаць.
Як піша канал, расіянам пагражае адказнасць не толькі за тое, што п’янымі кіравалі машынай, але і за непадпарадкаванне, бо яны "буянілі".
"Калі ты п'яны сеў за стырно, цябе не выратуе ніякая налепка на шкле", — дадаў набліжаны да сілавікоў тг-канал.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.