Сілавікі расказалі, якую зброю канфіскавалі ў сям'і, дзе яны стралялі ў хлопца

Стрэльбы і нажы, якія канфіскавалі ў жыхароў вёскі Вялікі Лес Крупскага раёна

Стрэльбы і нажы, якія канфіскавалі ў жыхароў вёскі Вялікі Лес Крупскага раёна / @pressmvd

У сям'і, дзе сілавікі надоечы стралялі ў 19-гадовага хлопца, захоўваўся "вялікі незаконны арсенал" зброі. Так сцвярджаюць у ГУБАЗіК МУС.

Нагадаем, сілавікі прыехалі ў адзін з дамоў у вёсцы Вялікі Лес Крупскага раёна, узламалі браму, затрымалі бацьку і старэйшага сына, у руках у малодшага былі нажы. У яго стрэлілі. У аўторак паведамлялася, што хлопец у бальніцы. Пры гэтым пра яго стан інфармацыі не было. Няма яе і цяпер.

Сёння сілавікі толькі паведамілі, што "фігуранты доўгі час займаліся незаконным паляваннем". У іх дома ў выніку ператрусаў канфіскавалі "халодную, агнястрэльную зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі