У Крупскім раёне сілавікі стралялі ў 19-гадовага хлопца

Супрацоўнік АМАП, ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнік АМАП, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Сілавікі паведамляюць пра выкарыстанне зброі ў вёсцы Вялікі Лес Крупскага раёна. Стралялі ў 19-гадовага хлопца, мясцовага жыхара. Ён быў дома з бацькам і братам, калі да іх прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіК і АМАП.

Сілавікі сцвярджаюць, што прыехалі ў гэты дом на выклік — маўляў, "у міліцыю паступіла аператыўная інфармацыя: у адным з дамоў знаходзіцца група ўзброеных людзей". Гаспадара дома (яму 62 гады) і старэйшага сына 36-ці гадоў затрымалі. Малодшы выйшаў з нажамі і, са слоў сілавікоў, "выказваючы пагрозы".  У міліцыі сцвярджаюць, што спачатку быў зроблены "папераджальны стрэл, пасля чаго была выкарыстаная зброя на паразу". Хлопец у бальніцы. У якім ён стане, сілавікі не ўдакладнілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі