Сілавікі затрымалі намесніцу дырэктара адной з мінскіх школ

У школе, ілюстрацыйнае фота

У школе, ілюстрацыйнае фота / minsknews.by

Сілавікі паведамляюць пра затрыманне намесніцы дырэктара па вучэбнай рабоце адной з устаноў Мінска. На відэа сілавікоў жанчына кажа, што знаходзіцца ў міліцыі і была затрыманая "за каментары на забароненых сайтах". Потым яна дадае, што ніякіх запісаў не пакідала.

У відэароліку дэманструюцца скрыншоты-выказванні: "саўдзельнік злачынства", "дзікі жах, не забудзем, не даруем". Кім і дзе яны былі пакінутыя, з роліка сілавікоў не ясна.

У ГУБАЗ заявілі, што "строга караць" затрыманую не будуць, але прыгразілі пазбавіць жанчыну магчымасці працаваць у сістэме адукацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі