Сілавікі затрымалі віцебскага музыку Уладзіміра Булаўскага

Уладзімір Булаўскі / @viasna96
Уладзімір Булаўскі / @viasna96

Сілавікі затрымалі віцебскага музыканта і арт-менеджара Уладзіміра Булаўскага, паведамляюць праваабаронцы. Яны нагадваюць, што гэта ўжо пятае яго затрыманне.

Гэтым летам, да прыкладу, Булаўскага арыштавалі на 30 дзён за"несанкцыянаванае пікетаванне". Яго затрымалі перад канцэртам "Купальскае кола", дзе ён павінен быў выступаць з этногруппой "Гук". Што стала прычынай затрымання ў гэты раз, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі