Сінод РПЦ у Маскве падтрымаў адстаўку гродзенскага архіепіскапа Арцемія

Сінод РПЦ у Маскве падтрымаў адстаўку гродзенскага архіепіскапа Арцемія

Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій афіцыйна адпраўлены ў адстаўку. Такое рашэнне прыняў сінод Рускай Праваслаўнай царквы ў Маскве. Перад гэтым рашэнне пра адстаўку гродзенскага архіепіскапа прыняў Сінод Беларускай парваслаўнай царквы, але афіцыйна яно не абвяшчалася да зацвярджэння ў Маскве.

Згодна з афіцыйнай фармулёўкай, Арцемій быў адпраўлены на пакой "па стане здароўя". Новым кіраўніком епархіі будзе Антоній, які перад гэтым быў епіскапам Слуцкім і Салігорскім.

Архіепіскап Арцемій — адзін з нямногіх іерархаў Беларускай Праваслаўнай царквы, які адкрыта выказаўся наконт падзеяў у краіне. Падчас жнівеньскіх пратэстаў ён рэзка асудзіў гвалт з боку сілавікоў. 

У верасні стала вядома, што ў Гродне ідзе збор подпісаў за адхіленне Арцемія ад пасады. За ім магла стаяць ігуменія гродзенскага жаночага манастыра Гаўрыіла (Глухава). Але тады іерарх захаваў пасаду.

Увесну 2021-га архіепіскап зноў выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі, заявіўшы, што "ісці шляхам прыстасаванства — гэта шлях самазнішчэння".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі