Сіноптыкі абвясцілі на 30 красавіка аранжавы ўзровень небяспекі
На 30 красавіка сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі.
Па паўднёвым усходзе краіны, а таксама месцамі ў іншых раёнах чакаюцца навальніцы, якія захаваюцца да канца дня. Пры гэтым таксама прагназуюцца парывы ветру да 15-20 метраў за секунду.
Надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы.
Удзень прагназуецца ад +13 па поўначы да +20 па поўдні.
У Мінску чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца. Удзень будзе 15...17 цяпла, увечары — 10-13 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.