Сітуацыя ў Беларусі зноў будзе абмяркоўвацца ў Еўрапарламенце
Еўрапарламент / Global Look Press
У Еўрапарламенце чарговы раз абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі. Удзел у абмеркаванні возьмуць вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жозеп Барэль і еўракамісар па ўнутраных справах Ільва Юхансан, перадае БелаПАН.
Еўрапарламент абмяркуе сітуацыю ў краіне "праз год пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і жорсткага задушэння пратэстаў". Прадметам абмеркавання таксама стане міграцыйны крызіс на мяжы ЕС і Беларусі.
Чакаецца, што па выніках абмеркавання Еўрадэпутаты прымуць рэзалюцыю. Галасаванне па ёй пройдзе 7 кастрычніка.
Як паведамляла Еўрарадыё, 30 верасня ПАРЕ прыняла рэзалюцыю па Беларусі, у якой заклікала афіцыйны Мінск спыніць выкарыстоўваць мігрантаў у супрацьстаянні з Захадам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.