СК адмовіўся вызваліць журналістку Кацярыну Андрэеву пад паручальніцтва

СК адмовіўся вызваліць журналістку Кацярыну Андрэеву пад паручальніцтва

Следчы камітэт адмовіў у задавальненні хадайніцтваў старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, галоўных рэдактараў газеты “Новы Час” Аксаны Колб, газеты "Народная Воля" Іосіфа Сярэдзіча, журналіста Валерыя Каліноўскага аб вызваленні журналісткі “Белсата” Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) пад асабістае паручальніцтва. Аб гэтым 2 студзеня паведамілі ў БАЖ.

"Падчас папярэдняга расследавання сабраныя вычарпальныя доказы ў дастаковым аб'ёме, якія паказваюць на здзяйсненне Бахвалавай К. А. злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь. Да абвінавачваемай Бахвалавай К. А. законна і абгрунтавана прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, падстаў для адмены яе няма", — адказалі следчыя.

Раней падобную адмову СК даслаў на хадайніцтвы аб вызваленні Дар'і Чульцовай.

Нагадаем, журналістак абвінавачваюць у арганізацыі беспарадкаў. Андрэеву і Чульцову затрымалі ў адным з дамоў на "плошчы Пераменаў" 15 лістапада пасля стрыму з акцыі, якая там адбывалася ў гонар Рамана Бандарэнкі.

Акрамя Андэевай і Чульцовай, крымінальная справа распачатая супраць журналісткі TUT.BY Кацярыны Барысевіч — па факце "выдавання медыцынскай тайны, што пацягнула цяжкія наступствы". Барысевіч апублікавала аналізы Бандарэнкі, якія сведчаць, што ў ягонай крыві не было алкаголю.

Таксама зараз пад вартай застаюцца супрацоўнікі беларускага Прэс-клубу, іх вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі